Новости проекта
Система перешла на новый 2018/2019 учебный год
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Большая конференция "Родительское собрание"
Голосование
Сделай свой ВыБоР! Какой кружок Вы посещаете или хотели бы посещать?
Всего 425 человек

Радиоэлектроника

Дата: 11 февраля 2015 в 13:05, Обновлено 5 апреля 2016 в 15:47

Радиоэлектроника

  

Гісторыя і сучаснасць

Сёлета спаўняецца 20 год з дня заснавання гурта электронікі на базе СШ№16 г Ліды. Па ініцыятыве дырэктара дадзенай установы ў верасні 1995 года пачаліся заняткі. На той момант я працаваў інжэнерам па абслугоўванню і рамонту ЭВМ, пры тым, што па адукацыі–настаўнік фізікі. Урэшце, электроніка адзін з раздзелаў фізікі, таму ўсё лагічна. Работа гуртка выклiкала вялікую цікавасць у вучняў школы. Знайшліся радыёаматары, якія вельмі актыўна ўдзельнічалі ў зборцы прасцейшых схем, канструяванні ўзмацняльнікаў, радыепрыемнікаў прамога ўзмацнення і г.д. Трэба адзначыць, што школьнікі ў той час не толькі збіралі схемы, але і разумелі фізічны прынцып работы, цікавіліся гэтым. Акрамя лабалаторыі, часта збіраліся ў класным пакоі, на школьнай дошцы рысавалі схемы, знаёміліся з параметрамі і характарыстыкамі радыеэлементаў, ўносілі змены, часта спрачаліся. Усім было цікава. Праўда, былі праблемы з набыццём неабходных  радыёдэталей, абсталявання, вымяральнай апаратуры. Урэшце, ў сярэдзіне 90-х мінулага стагоддзя праблемы былі ва ўсёй краіне. Не магу дакладна ўзгадаць агульную колькасць гурткоў электронікі ў горадзе. Думаю, не менш дзесяці. Праводзіліся конкурсы, выставы. Былі першыя перамогі, дыпломы. Удзельнікаў  было шмат, канкурэнцыя надзвычай высокая. З цягам часу на базе школы пачалі працаваць гурткі ад раённага цэнтра тэхнічнай творчасці.  Цяпер, акрамя вучняў школы ў рабоце гуртка ўдзельнічалі рабяты з другіх школ горада, ПТВ, індустрыяльнага тэхнікума. Павялічылася колькасць гурткоўцаў і, адпаведна павялічыўся ўдзел ў раённых спаборніцтвах.

Час бег хутка. Імкліва развівалася электроніка. Замест ЭВМ і першых недасканалых камп‘ютэраў, з‘явіліся больш хуткасныя, на новай элементнай базе. Многія захапіліся вылічальнай тэхнікай. Цікаўнасць да электронікі пачала падаць, адпаведна удзельнікаў гурткоў паменшала. Так працягвалася некалькі год. Але, ўжо ў сярэдзіне 10-х гэтага стагоддзя сітуацыя пачала мяняцца. Дзеці зноў пачалі цікавіцца тэхнікай, электронікай. Праўда, у адрозненне ад папярэднікаў, цяпер іх мала цікавілі фізічныя прынцыпы работы электронных схем, а толькі канчатковы вынік. Вырасла новае пакаленне, змяніліся каштоўнасці і з гэтым трэба было мірыцца.

І напрыканцы, пра дзень сённяшні. Пачынаючы з 2012/2013 навучальнага года я працую на пастаяннай аснове. Па дасягненні пенсійнага ўзросту засяродзіўся на рабоце з дзецьмі (нездарма настаўнік фізікі). Цяпер у нас чатыры групы, больш за 70 удзельнікаў з усіх школ горада, ліцэяў тэхнічнага навучання, гімназіі. Займаемся пяць дзён на тыдзень пасля 17-00 у буднія і з 11-00 да вечара ў выхадныя дні. Кантынгент разнастайны. Ёсць сапраўдныя аматары ( такіх, на жаль меншасць) і дзеці, якім проста цікава нешта збіраць, канструяваць, праводзіць вольны час у калектыве. У апошнія тры гады  нашы вучні  пасля перамог на абласным этапе ўдзельнічаюць у рэспубліканскім конкурсе  “ТэхнаІнтэлект”  на базе БНТУ. Не буду доўга распавядаць пра першыя два (на агульным фоне нашы выглядалі больш чым прыстойна, але безвынікова) ўдзелы, прыпынюся на трэцяй спробе. Чуць вышэй я адзначыў, што сапраўдных аматараў электронікі цяпер мала, але сярод іх сустракаюцца сапраўдныя прафесіяналы. Адзін з іх, Сакалоўскі Дзмітрый, вучань 11кл СШ №16 пасля перамогі ў абласным конкурсе (дарэчы, ІІ месца таксама ў прадстаўніка нашага гуртка), трапіў на рэспубліканскі конкурс у г. Мінск. Зварачны апарат інвертарнага тыпу з цудоўнымі тэхнічнымі характарыстыкамі на фоне дзеючых мадэляў матацыклаў, катэраў са стандартнымі пультамі кіравання выглядаў яўна выігрышна. А ўжо, пасля прадстаўлення экспаната аўтарам, тлумачэння прынцыпаў работы, дэманстрацыі ў адной з лабалаторый БНТУ, здалося, што пераможца конкурса вядомы. Кіраўнік дэлегацыі Гродзенскай вобласці  часта паўтараў, што перамогі можна дабіцца толькі пры наяўнасці экспаната намнога больш складанага, чым у прадстаўнікоў іншых абласцей і г. Мінска. Здаецца наш інвертар поўнасцю адпавядаў гэтай умове. Але… Высокая камісія пракансультавалася са студэнтам ІV курса факультэта робататэхнікі, які выказаў меркаванне, што схема інвертара вельмі  складаная і немагчыма ў ёй разабрацца, тым больш вучню школы. Усе з радасцю пагадзіліся і прысудзілі рабоце V месца (за лішне складаны экспанат). Вось такая гісторыя. Урэшце, за тры гады ўдзелу ў рэспубліканскіх конкурсах, я пераканаўся, што тут можа быць, што заўгодна. І аб прыемным. Пасля падачы апеляцыі ў І-га прарэктара сабраліся выкладчыкі з энэргафака, быў тут і загадчык кафедры робататэхнікі, які пасля некалькіх пытанняў аўтару праекта ўсе зразумеў і запрасіў нашага вучня паступаць у БНТУ, абяцаючы ўсе ўмовы для даследніцкай работы. Так, у кампаніі з двумя акадэмікамі і кандыдатам тэхнічных навук закончыўся наш конкурс.  Усё гэта дзякуючы  цудоўнаму чалавеку і прафесіяналу І-му прарэктару БНТУ Панцялеенка Фёдару Іванавічу. Гэта ў поўнай ступені кампесавала непрыемныя ўражанні ад конкурса. Між тым, наш герой паспяхова здаў іспыты і паступіў у РТІ. ”Я не хачу вучыцца ў ВНУ, дзе студэнт ІV курса прэстыжнага факультэта не можа разабрацца ў прынцыпе работы няхай і складанага апарата, але ж гэта студэнт ІV курса ,амаль выпускнік”. Што я мог сказаць. Ён мае рацыю. А колькі іх не сталі звязвацца з БНТУ пасля ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе. Пытанне рытарычнае.

А між тым, пачаўся новы навучальны год у сістэме дадатковай адукацыі. У нашых планах удзел у раённых, абласных і, магчыма рэспубліканскіх конкурсх і выставах. І ўсё ж галоўнае, каб дзецям было цікава, каб пасля заняткаў яны з ахвотай ішлі да нас, дзе не толькі займаліся любімай справай, але і адпачывалі пасля працоўнага дня ў калектыве аднадумцаў. І ў гэтым, я лічу, асноўная мэта работы гурткоў дадатковай адукацыі.

 

 

Ярмак Вяслаў Часлававіч                                

педагог дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі

“Лідскі раённы цэнтр тэхнічнай творчасці” Гродзенскай вобласці

Тэл. (МТС) 8029 - 8863910

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.